сачыненне апісанне знешнасці чалавека

Даўно вядома, што чалавека сустракаюць па адзенні, а вось праводзяць па розуме. І вось некалькі дзен таму я сустрэла ў горадзе былога знаёмага, лепш сказаць суседку па парце. Была вельмі ўражана знешнасцю сяброўкі. З ей мы вучыліся разам у 7 класе і не бачыліся мо гады са два.

Чым была ўражана? Перш за ўсё яе адзеннем. Не, яна была добра апранута, акуратна, чысценька, можна сказаць, нават модна.  Але… Было штосьці не тое. А што? Я толькі потым гэта зразумела. Выглядала яна надта ўжо па –даросламу: чорныя доўгія распушчаныя валасы, крыху падкручаныя, вячэрні яркі макіяж (асабліва выдзяляліся ярка-малінавыя вусны і закручаныя доўгія вейкі), сукенка вельмі ўжо незвычайная, ярка-сіняга колеру, прыгодная больш  для вячэрніх прыёмаў, туфлі на высокім каблуку. Здаецца, што тут такога.  Але я сустрэлася з дзяўчынай яшчэ да абеда, недзе ў раене дванаццаці гадзін. Хацелася запытацца, адкуль яна ці куды, але яна сама пачала эмацыянальна і гучна расказваць, як цэлую раніцу збіралася, наводзіла макіяж, падбірала адзенне  і толькі для таго, каб першы раз сустрэцца з незнаемым ей віртуальным сябрам. Яе расказ і знешнасць , канечне, мяне вельмі здзівілі, але сказаць пра гэта не змагла, неяк няемка было порціць ей настрой перад сустрэчай. Я толькі ўсміхнулася ей услед.

Дзяўчына пабегла далей, а я яшчэ доўга глядзела ей услед, у душы разважаючы над знешнасцю дзяўчыны. А наогул, ці важна гэта ў жыцці?

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


7 + = четырнадать

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector