Час не стаіць на адным месцы, прыходзіцца пакідаць бацькоўскую хату і ісці па сваёй дарозе жыцця. Ніводны чалавек не ведае, што яго чакае далей у жыцці, і чаго яму чакаць ад падаранага яму лёсу. Хутка ляцяць гады, хутка растуць дзеці. Яшчэ нядаўна мы хадзілі ў дзіцячы сад, а сення ўжо заканчываем школу. Невядома хто выбярэ сабе які шлях, і як зложыцца яго дальнейшае жыццё.
Пакаленне беларусаў мае расу да розных навук. Мне падабалася вучыцца, я закончыў школу на выдатна. Яшчэ ў школьныя гады я зразумеў, што краіне патрэбны адукацыйныя спецыялісты.Цяпер я хачу пайсці вучыцца у медыцынскі універсітэт, стаць адукацыйным лекарам. Я мару аб тым, што буду дапамагаць людзям у леках іх здароў’я, а значыць я буду дапамагаць ім жыць далей. Галоўнае, трэба укласці ў сваю прафесію душу і працаваць ад чыстай душы, і з добрым сэрцам. Я хачу быць добрым спецыялістам высокага класа. Я хочу каб людзі прыслухоўваліся да маіх слоў і прыходзілі за саветамі. Я хачу быць карысным сваёй краіне і свайму народу. Бо чалавек сапраўды шчаслівы, калі шчаслівая краіна і ў ёй няма хворых. Потым, пасля аканчэння універсітэта, я хачу жаніцца, нарадзіць дзяцей і увесь жыццевы шлях быць адданым сваёй сям’і і працы, і ніколі не забываць пра родны кут, бацькоўскую хату.
За ўвесь жыццевы шлях чалавека з ім здараецца многа розных прыгод, і не заўжды гэтыя прыгоды маюць добры характар. Але кожны чалавек павінен быць сільным, здолець усе беды на жыццёвай дарозе, працянуць руку сябру і цверда ісці далей, не абарачываясь назад. І толькі тады на старасці гадоў, можна зрабіць выснову аб сваёй абранай дарозе, пра тое як ты здолеў яе прайсці і сказаць пра тое, што ты пражыў жыццё нездарма, а з карысцю для краіны і свайго народа. Перш чым выбраць сваю жыццёвую дарогу неабходна шмат разоў прадумаць усе яе магчымыя звіліны, і ўсімі намаганнямі пастарацца каб жыццёвая дарога пастаянна была гладкай.
Дарогу жыцця трэба выбраць саму, бо ісці па ей прыдзецца табе. І не трэба шукаць віноўных людзей калі ў вашым жыцці складзецца нешта не так. Помніце у жыцці ўсе гладка не бывае. Неабходна ў любой сітуацыі шукаць выхад і працягваць жыць шчасліва далей. Але прыслухоўвацца да парады дарослых ўсё ж трэба, так як яны пажылі на гэтай зямлі і могуць даць слушную параду. А памылак нарабіць вы заўсёды успееце. няхай ваш жыццевы шлях будзе лёгкім і не будзе на вашай дарозе звілін і паваротаў.