Янка Купала прысвяціў сваю паэму “Бандароўна” гераічнаму мінуламу украінскага народа. У тыя далёкія часы вельмі цяжка жылося украінскаму і беларускаму народу.Сяляне цярпелі не толькі нацыянальны і феадальны прыгнёт, а нават былі пазбаўлены усялякіх чалавечых праў.
Аднак народ не сядзеў на месцы, а змагаўся за сваю незалежнасць і волю.
Паэма “Бандароўна” названа у гонар смелага учынка дзяўчынкі –украіначкі Бандароўны.
У той час на Украіне крыўдзіў і свавольнічаў увесь народ пан Патоцкі. І калі аднойчы на вечарынцы ён убачыў Бандароўну, то вырашыў ён яе абняславіць. Пан сілай стаў прыставаць к дзяўчынцы, аднак тая доўга не думаючы з’ехала яму па твары. Не сцярпеў такіх адносін да сябе пан і прыстраліў Бандароўну. Потым ён вырашыў нейкім чынам згладзіць сваю віну і вырашыў наладзіць пышнае пахаванне Бандароўны. Аднак гэтая вестка вельмі хутка абляцела усю Украіну. Украінскі народ вырашыў зрабіць паўстанне супраць польскіх прыгнятальных паноў.
Асновай сюжэта паэмы “Бандароўна” з’яўляецца канфлікт паміж Бандароўнай і Патоцкім. У гэтым і праяўляецца канфлікт сацыяльнай няроўнасці чалавека.