У свеце ёсць шмат прыгожых выдатных месцаў. Але мяне вабіць беларуская вёска пад назвай Кругляны. Гэты выдатны куток зямлі мне вельмі да спадобы. Кругляны — невялікая вёска, дзе я нарадзіўся, дзе ўпершыню спазнаў прыгажосць роднай зямлі, куды я часта прыязджаю на канікулы і па якой я вельмі сумую. Вёска стаіць на ўзвышшы. На поўнач ад яе распасціраюцца велічныя хваёвыя лясы. Усе сосны — гіганты, іх кроны даходзяць да нябеснага скляпення, ствалы, прамыя і стройныя. Сэрца перапаўняе шчасце і супакаенне, калі шпацыруеш па бары, удыхаеш свежы сасновы водар і слухаеш нязмоўклыя жыццярадасныя спевы птушак. На поўдзень ад вёскі расцілаюцца незвычайна маляўнічыя бязмежныя лугі, дзе сакавітыя зялёныя травы пераплятаюцца з морам палявых кветак. А над лугам — светла-блакітнае неба, гледзячы на якое, ты ляціш, прама да сонца і зорак. Зімой у вёсцы ціха і спакойна, толькі адусюль раздаецца гарэзны смех дзятвы, якая аддаюцца разнастайным зімовых забаў. І няма ў Круглянах ні вар’ята дарожнага руху, ні выхлапных газаў машын, ні смогу заводаў, ні заклапочаных людзей. Жыць у вёсцы — адно задавальненне! Людзі ў Круглянах слаўныя: добрыя, ветлівыя, спагадлівыя, заўсёды гатовыя дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Народ ўсмешлівы, з гумарам і аптымізмам сустракае ўсе жыццёвыя нягоды. Насельніцтва вельмі працавітае, дарослыя і дзеці заўсёды пры справе, няма ў вёсцы абібокаў і лайдакоў. А як незабыўна і з размахам адзначаюць уКруглянах святы, асабліва Каляды і Вялікдзень. Я шмат думаў, што значыць для мяне малая малая беларуская вёска. Кругляны для мяне — другая маці, якая нарадзіла мяне і выхавала, падарыла шчаслівыя бесклапотныя дзіцячыя гады. І хоць цяпер я жыву ў прамысловым горадзе, я з гонарам захоўваю ў сэрцы мілы вобраз маёй матухны-вескі, маёй беларускай вёскі.Бо беларускі край настолькі прыгожы, што пра яго можна гаварыць бясконца. Шмат паэтаў апісваюць беларускія прасторы і не забываюць у сваіх творах закрануць тэму беларускай вёскі.Вёска – гэта маці –зямля, гэта пах кахання і шчасця, гэта расдаснае жыццё.
0
Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Вам также может быть интересно
.Удых…Крык нованароджанага малога. Ён з’явіўся на святло, і адразу спрабуе абвясціць аб сваім нараджэнні
Цяпер Хатынь — мемарыяльны комплекс (54 км ад Мінска). Гэты мемарыял быў адкрыты ў
Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, змешчаны ў паўночна-усходняй частцы горада Нясвіжа Мінскай вобласці Беларусі.
«Чалавек жыве на зямлі, на сваей зямлі, на сваей малой радзіме. Мы жывем у
У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. І кожны ўлічвае сваю кропку гледжання аб
Парку, які носіць імя выдатнага беларускага паэта, да Другой Сусветнай вайны не было. На