Сачыненне на тэму “Горад Гомель”

...

Гомель – гэта сучасны сацыяльна-эканамічны цэнтр вобласці. Колькасць насельніцтва складае каля пяцісот тысяч чалавек.

У горадзе паспяхова працуюць прадпрыемствы сельскагаспадарчага машынабудавання, станка – і прыборабудавання, лясной, дрэваапрацоўчай, легкай, харчовай прамысловасцей.

Найбольш буйныя прадпрыемствы горада – вытворца збожжа – і кормаўборачнай сельскагаспадарчай тэхнікі “Гомсельмаш”, вытворца шкла і вырабаў з яго “Гомельшкло”, вытворца корпуснай і мяккай мэблі “Гомельдрэў”, прадпрыемства па апрацоўцы алмазаў “Крыстал”, прадпрыемства па разведцы і здабычы нафты “Беларусьнафта”, вытворца металарэзных станкоў “Гомельскі станкабудаўнічы завод ім. Кірава”, на вытворчасці літых вырабаў з чыгуну завод “Цэнтраліт”, на вытворчасці трыкатажных вырабаў “8 сакавіка” і “Камінтэрн”, вытворца кандытарскіх вырабаў “Спартак”.

Эфектыўна дзейнічаюць рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гомель – Ратон”: прадпрыемства “Гомелькабель”, “Электраапаратура”, “Бекер-сістэм – Беларусь”, “Чабел”.

Пастаянна павышаецца экспартны патэнцыял гомельскіх вытворцаў. У таварнай структуры пераважаюць мінеральныя прадукты, каштоўныя камяні, металы, шпалеры, мэбля, абсталяванне, прадукцыя харчовай, хімічнай і лясной прамысловасці.

Гомель пастаянна будуецца. Будуюцца новыя жылыя дамы, аб’екты прамысловага і сацыяльнага значэння.

Горад знаходзіцца на перакрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных магістралей.

Інтэнсіўна развіваюцца ў Гомелі тэлефонная, радыёэф рная, кампутарная сувязь.

У горадзе размешчаны сямнаццаць бальніц, чатырнацаць паліклінік для дарослых, сем дзіцячых, восем стаматалагічных, дзевяць спецыялізаваных устаноў і адзіная ў рэспубліцы афтальмалагчіная паліклініка. У Гомелі адкрыты спецыялізаваныя медыцынскія цэнтры мікрахірургіі вачэй, УГД-дыягностыка.

Гомель – адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў Беларусі. У горадзе знаходзіцца Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, Гомельскі дзяржаўны універсітэт ім. Ф. Скарыны, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога, дзяржаўны медыцынскі інстытут, кааператыўны інстытут, дарожна-будаўнічы, машынабудаўнічы, сельскагаспадарчы тэхнікумы, медыцынскае вучылішча, тэхнікум чыгуначнага транспарту, музычна-педагагічны каледж ім. Н. Ф. Выгоцкага і каледж мастацтваў ім М. Ф. Сакалоўскага, дзевятнаццаць прафтэхвучылішчаў, шэсцьдзесят чатыры сярэднія агульнаадукацыйныя школы, тры пачатковыя школы, дзве гімназіі, два ліцэі, тры школы-інтэрната, чатыры зменныя агульнаадукацыйныя школы, дзевяць школ мастацтваў, трыццаць шэсць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, сто сорак тры дашкольныя ўстановы.

Гомель – адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Штогод тут праходзяць дваццаць розных фестываляў. Сярод іх – Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”. Міжнародны тэатральны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, Міжнародны маладзежны фестываль “Арт-сесія”, Міжнародны фестываль гітарнай музыкі “Рэнесанс гітары”, Міжнародны дзіцячы харэаграфічны фестываль “Танцуюшчы фламінга”. У шасці выставачных залах горада штогод арганізуецца дзясяткі выстаў. У Гомелі праходзіць больш за паўтары тысячы канцэртаў у год. У горадзе есць абласная філармонія, гарадскія сімфанічны і духавы аркестры, абласны драматычны тэатр, абласны тэатр лялек, гарадскі эксперыментальны маладзежны тэатр-студыя, чатыры кінатэатра.

Для заняткаў фізкультурай і спортам у горадзе працуюць сем стадыенаў, васямнаццаць басейнаў, зала гульнявых відаў спорту, конна-спартыўная школа. Лядовы палац.

...

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


2 + = six

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>