Гэтым летам я адпачываў у вёсцы. Быў сонечны дзень і ў мяне быў добры настрой. На блакітным небе амаль не было аблокаў. І раптам… кап… кап… Іскрыстыя кропелькі вады сталі падаць, абуджаючы ўсе вакол. Дожджык застукаў па даху, прамыў лісце ў садзе, заплескался ў лужынах. Мне зараз жа захацелася кінуцца ў скокі разам з ім. Я выйшаў з хаты і цёплыя кроплі сталі падаць мне на твар, і рукі. Нашы курачкі таксама выйшлі пагуляць з летнім дожджыкам. Мама сказала, што такі дожджык называецца грыбны, так як ён цеплы і цярушыць калі свеціць сонца. Я падышла да акна і ўбачыла паляну азораныя сонцам. Паеўшы і апрануўшыся я пайшла гуляць на вуліцу. Збірала кветкі, ганялася за матылькамі…
На небе з’явілася рознакаляровая вясёлка. Да мяне прыйшоў мой сябар і паклікаў мяне ў лес за грыбамі. У лесе цяпер будзе шмат грыбоў!!! Бо прайшоў цёплы, грыбны дождж – сказаў мой сябар. І сапраўды узяўшы кошыкі ў рукі мы адпраіліся ў лес. Паветра было настолькі прыемным, што задавалася што яно напоўнілася пахам лясных грыбоў. І сапраўды пасля дажджу з’явілася шмат грыбоў. Мы назбіралі поўныя кошыкі грыбоў , нагуляліся ў чыстым лесе, і шчаслівыя вярталіся дамоў.