Камедыя “Паўлінка” з’яўляецца сацяльна-бытавой камедыяй. У камедыі мы бачым асноўны канфлікт носьбітаў старога укладу жыцця і дэмакратычнай моладзі. І пры гэтым ідзе не канфлікт дзяцей і бацькоў, а наадварот мы бачым барацьбу розных сацыяльных сіл.
Паўлінка з’яўляецца дачкой Крыніцкага, яна велімі кахае Якіма. Аднак Бацька Паўлінкі супраць яе адносін і жадае выдаць замуж дачку за Адольфа Быкоўскага. Паўлінка разам з Якімам прытрымліваюцца роднай культуры, іх характары чымсці падобныя. Паўлінка з’яўляецца носьбаітам добрыхмаральных якасцей беларускана народа. Такім жа з’яўляецца і Якім. Паулінка- перадвая дзяўчына беларускай вёскі. Яна пратэстуе супраць зла, пошласці шляхецкага быцця, страрых парадкаў у роднай вёсцы. Паўлінка змагаецца за сваё асабістае жыццё, імкнецца быць шчаслівай і знайсці верны жыццёвы шлях, з новым жыццём без абіды і горачы.
Галоўная гераіня — гэта вясёлая і разумная дзяўчына, яна напоўнена жыццём. Дзяўчына паважае і кахае сваіх бацькоў і шукае для сябе сваё асабістае шчасце. І Паўлінка хоча любымі сіламі дабіцца жаданага, а калі не атрымаецца па ейнаму, лепш загінуць. Паўлінка- -гэта ахвяра патрыархальнай дасканалассці свайго бацькі.