Сачыненне на тэму «Што для мяне значыць музыка»

Музыка для мяне гэта  добрае тварэнне створанае людзьмі.  З ранняга дзяцінства я слухала мелодыі і песні папулярных на той час музычных гуртоў і эстрадных спевакоў. Як і ва ўсіх падлеткаў, на сценах майго пакоя вясяць  плакаты з выявай любімых спевакоў.Музыка суправаджае мяне ўвесь час : гучыць магнітафон і радыё.

Музыка стварае ў свядомасці чалавека дзіўныя карціны, а ў спалучэнні з спевам і танцам творыць незвычайныя цуды!

Таму ведаючы ўсю музыку, якую я чула і люблю да гэтага часу, перавагу ўсе ж такі аддаю сучаснай. Мне па душы ударныя і клавішныя, электронныя кампазіцыі. Музыка змяняецца з часам, з кожным годам з’яўляюцца новыя стылі, якіх не было яшчэ некалькі гадоў таму. Ведаю, што праз год ці два зноў што-небудзь будзе новае. Я гэтаму рада, так як і сама буду жыць і рухацца наперад. Вялікую частку часу дома, на працы, у паездках я слухаю менавіта сучасную музыку — хуткія і павольныя кампазіцыі ў сваім плэеры, ці ноўтбуку. Калі мне сумна, я стараюся слухаць вяселыя і добрыя мелодыі, і мой настрой мяняецца. Музыка дапамагае спраўляцца з паўсядзеннымі справамі, а у святочныя дні стварае прыўзняты настрой. Спакойная і умераная музыка супакойвае і дапамагае разабрацца ў сваіх адчуваннях і думках. Музыка гукамі, як словамі, расказвае аб усім. Некаторыя людзі любяць народную музыку. У нашай краіне есць шматлікія фальклорныя групы. Цікава слухаць іх музыку і песні. На мінулым тыдні мы з сябрамі наведалі канцэрт народнай музыкі. Гэты канцэрт аказаў на нас вялікае ўражанне. Некаторыя людзі любяць класіку, але моладзь аддае перавагу сучаснай музыцы: рэпу, року і поп-музыцы. Калі вы хочаце паслухаць сучасную музыку, вы можаце наведаць мюзік-холы і канцэрты папулярных гуртоў і спевакоў. Мне падабаецца слухаць песні ў выкананні нашых папулярных спевакоў. Гэта таленавітыя спевакі і кампазітары, і мне падабаецца хадзіць на іх канцэрты. Мы з сябрамі купляем квіткі загадзя і часта дорым нашым любімым выканаўцам кветкі. І класічная, і сучасная музыка, папулярная ў нашай краіне.

Цяжка жыць без музыкі. Мы чуем музыку ўсюды: на вуліцах, дома, па радые і па тэлевізару, у крамах, у парках, у канцэртных залах і на ўзбярэжжах, часам у лесе. Мы не можам жыць без музыкі. Нам падабаецца слухаць музыку, мы любім танцаваць пад музыку, мы ўмеем граць на музычных інструментах. Без музыкі няма далейшага жыцця!

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


три + 9 =

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector