Вобраз Лаўрука прадстае перад намі з успамінаў яго маці Тэклі. Яна распавядае пра свайго сына -пра прывабнага і разумнага хлопца. Аднойчы Лаўрук вельмі спадабаўся пану Шчыбульскаму, у якога ні было сваіх дзяцей і ён вырашыў адправіць Лаўрука у горад, вучыцца. Далей з твору мы заўважаем, што Лаўрук наведваў сваіх бацькоў вельмі рэдка. На свята Каляды Лаўрук прыехаў не ў родную, бацькоўскую хату, а прыехаў да таго ж самага пана. Даведаўшыся пра прыезд Лаўрука, яго бацькі кінуліся у двор к Шчыбульскаму.
Доўгі час стаялі Цыпрук і Тэкля пакуль да іх выйшаў Лаўрук. Яны не маглі наглядзецца сынам. Тэкля адразу жа кінулася абдымаць сына, але той чагосці засаромеўся яе і адышоў у бок. З гэтага выпадку становіцца ясным, што Лаўрук цураецца сваіх родных бацькоў. І Цыпрук заўважычы гэта казаў сваёй жонцы,што іх сын смяецца з іх, змяніў свае зносіны да іх, як аказаўся пад панскай уладай.
Праз некаторы час Тэкля захварэла. На двары былі Каляды і яна вырашыла адправіцца да свайго сына. Лаўрук прызнаў сваю маці, але аднёсся да яе зусім не душэўна, нават абазваў яе“шалёнай жабрачкай” і ў дабавак выгнаў яе за дзверы, перадаўшы праз лёкая маці, тры рублі.
Выбіўшыся з беднаты ў людзі, Лаўрук не мог не прызнацца перад сваімі служачымі, што яго маці — гэта бедная, страрая жанчына, якая зусім ужо знясіла і ня можа яму нічым дапамагчы. Для яго грошы ў жыцці сталі галоўным і з іх дапамогай ён вырашыў адкупіцца ад той, якая нарадзіла яго і ўсё жыццё жадала яму толькі самага лепшага. Не ацаніў яе імкненні Лаўрук, не заўважаў турботы і клопаты Тэклі, не адчуў кахання маці.Каляды – гэта вялізнае свята, на якое збіраецца ўся сям’я, аднак для Лаўрука і гэта не дазволіла прыняць маці у роднай хаце. Яму стала сорамна перад слугамі, што ў яго на парозе з’явілася нейкая жабрачка, у рванным адзенні.
Змітрок Бядуля з дапамогай вораза Лаўрука паказвае чытачам тое, што якімі бы ні былі бацькі, цурацца іх не трэба і вядома адмаўляццаад іх. Самае дарагое у нашым жыцці – гэта нашы бацькі І трэба кахаць іх такімі якія яны ёсць. Бацькоў не выбіраюць і дзеці павінны усё жыццё быць удзячны сваім бацькам. І ў цяжкі момант апынуцца заўсёды разам.Шануйце дзеці сваіх бацькоў і дапамагайце ім у любым узросце.