сачыненне аписанне мой пакой

Мой пакой

Неяк вечарам, калі не было чаго рабіць, а “ВК” ужо наскучыў, я, лежачы на ложку, чамусьці задумалася пра інтэр’ер майго пакоя. Даўно нічога не мянялася, усе неяк аднастайна і шэра, стала чамусьці  сумна. Але ж я чалавек не абыякавы. Хуценька ўстала, і зноў да інтэрнэта. Увяла пошук: дызайн пакоя. Колькі варыянтаў! Я нават і ўявіць не магла такога. Крыху супакоіўшыся, стала разважаць: які б дызайн пакоя выбрала я?

Перш за ўсе я прадумала свае рабочае месца. Камп’ютарны стол я выбрала з мноствам палічак, таму яго я вырашыла паставіць яго справа ад дзвярэй. Так якраз яму і месца. Далей ідзе акно, якое добра асвечвае стол. Сонца, канечне, крыху будзе перашкаджаць, але тут мне дапамогуць жалюзі. Іх я выберу абавязкова ўнутранымі, бо не люблю афіцыёз дома. На вокнах павінны быць, на мой погляд, прыгожыя шторы, з мноствам аборак. А вось каля супрацьлеглай сценкі ад стала я б паставіла ложак. І не проста паставіла. Мне на адным малюнку спадабалася ідэя схаванага месца для спання. Вось уявіце такую карціну: заходзіце ў пакой, а бачыце ступенькі на вышыню каля паўметра ды пасярод памяшкання. Цікава. Збоку ступені, а на версе можа стаяць піяніна або канапа, ляжаць цацкі або стаіць ваза напольная з кветкамі. Прыгожа? А дзе ложак, скажыце? А ен выцягваецца з-пад узвышэння. Выцягнуў, перастаў і зноў засунуў пад узвышэнне. Клас! І ложак засцілаць не патрэбна!

Вось пра які пакой я мару. З часам я абавязкова паспрабую мару ператварыць ў рэальнасць.



Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


6 + = десять

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock detector