сачыненне апошні дзень восені

Апошні дзень восені

Спакойна  і разважна, як у зачараваным сне, ідзеш па вузенькай лясной сцяжынцы. Вакол абступаюць зяленыя елкі і сосны. Хоць колер і зялены, але нейкі цемны, сумны, здаецца, дрэвы ў чаканні чагосьці новага. Ага. Зразумела, чакаюць новыя белыя шубкі ад матухны-Зімы. Толькі яна недзе запазнілася. Апошні дзень восені, а сняжку яшчэ зусім не было. Толькі дождык калі-некалі пройдзе. Але сення дзень прыемны. Зрэдку выглядае сонейка. Хоць і мала грэе, але прыемна ласкае сваімі промнямі наваколле. А вось удалечыні віднеецца бярозавы гай. Беластволыя бярозкі стаяць без ніводнага лісточка ўжо, толькі галінкі спускаюцца сумна ўніз. Халаднавата ім вось так стаяць. Падыходжу да свайго любімага дрэўца, абдымаю беленькі стан сваей лясной сяброўкі, і так хораша становіцца на душы. Усе праблемы адразу зікаюць. Хочацца вось так стаяць і стаяць, слухаць размову дрэў і птушак, якія засталіся перазімаваць дома, лясных звяроў і проста шорахі. І раптам зусім блізка, на суседнім дрэве, я ўбачыла ваверку. Яна спакойна сядзела на галінцы дрэва і пазірала за мной. Я ўсміхнулася, стала размаўляць з ей, але звярок хуценька знік недзе ўверсе дрэва. Крыху адпачыўшы душой і целам каля любіміцы, я пайшла далей.

Вось такі выдаўся ў мяне апошні дзень восені. Можа, заўтра і выпадзе снег, толькі сення мне было прыемна і без маленькіх беленькіх сняжынак.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


шесть + = 12

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector