Сачыненне Дзе мой край?

Мой край – гэта месца дзе я з’явіўся на свет, сказаў першае слова, зрабіў першы крок. У родным крае – роднае ўсё: знаёмае дрэўца, сцяжынка дамой, звонкія птушыныя спевы, чыстае паветра, прыгожыя кветкі. І нідзе на ўсёй зямлі няма месца раднее за гэта. Гэта край маіх прадзедаў, маіх бацькоў, мой край, які хутка стане краем маіх дзяцей і унукаў.

Мой край – мая Беларусь. Тут шмат рэчак і азёр, лясоў і палей. Тут не змаўкае птушак вяселыя напевы. У блакітным небе плывуць белавокія воблакі, тут і сонейка свеціць па іншаму, бо гэта край майго кахання, край жыцця.

Беларусы – дзеці прыгажуні – зямлі, якая для усіх нас з’яўляецца матуляй. І краіна якую мы завем сваей – гэта наша багацце, падарунак жыцця. Мы адчуваем усім сэрцам запах роднай зямлі, любім яе чыстае паветра, услухоўваемся ў шапатлівы гоман лясоў.

А якія беларусы добрыя людзі, мірныя людзі і працавітыя. Кожнаму чалавеку хочацца каб за ўсё жыццё не насцягала нас сумная часіна і ніколі не адрывала нас ад роднага краю, роднай зямлі.

Шуміць Белавежа ўздымам чалавечаскіх сардэц, красуецца на палетках жытнія каласы. Наша багацце  — наша родная мова, нашы песні і прыказкі. Лепшай краіны не трэба.

“Белая Русь” – якое ласкавае і паэтычнае імя. Галоўная асаблівасцю беларускага краю ад іншых краін з’яўляецца тое што, беларускія людзі с вялікім пачуццем адносяцца да чужых перакананняў. У нашым краю няма месца ганення па нацыянальным і рылігійным якасцям.

Кахаю свой край за яго самабытнасць, прыгажосць прыроды і культуры. Мой родны край, я ведаю дзе ты!



Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


один + = 3

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock detector