Сачыненне на тэму «Горад Гомель»

Гомель — гэта сучасны сацыяльна-эканамічны цэнтр вобласці. Колькасць насельніцтва складае каля пяцісот тысяч чалавек.

У горадзе паспяхова працуюць прадпрыемствы сельскагаспадарчага машынабудавання, станка — і прыборабудавання, лясной, дрэваапрацоўчай, легкай, харчовай прамысловасцей.

Найбольш буйныя прадпрыемствы горада — вытворца збожжа — і кормаўборачнай сельскагаспадарчай тэхнікі «Гомсельмаш», вытворца шкла і вырабаў з яго «Гомельшкло», вытворца корпуснай і мяккай мэблі «Гомельдрэў», прадпрыемства па апрацоўцы алмазаў «Крыстал», прадпрыемства па разведцы і здабычы нафты «Беларусьнафта», вытворца металарэзных станкоў «Гомельскі станкабудаўнічы завод ім. Кірава», на вытворчасці літых вырабаў з чыгуну завод «Цэнтраліт», на вытворчасці трыкатажных вырабаў «8 сакавіка» і «Камінтэрн», вытворца кандытарскіх вырабаў «Спартак».

Эфектыўна дзейнічаюць рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны «Гомель — Ратон»: прадпрыемства «Гомелькабель», «Электраапаратура», «Бекер-сістэм — Беларусь», «Чабел».

Пастаянна павышаецца экспартны патэнцыял гомельскіх вытворцаў. У таварнай структуры пераважаюць мінеральныя прадукты, каштоўныя камяні, металы, шпалеры, мэбля, абсталяванне, прадукцыя харчовай, хімічнай і лясной прамысловасці.

Гомель пастаянна будуецца. Будуюцца новыя жылыя дамы, аб’екты прамысловага і сацыяльнага значэння.

Горад знаходзіцца на перакрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных магістралей.

Інтэнсіўна развіваюцца ў Гомелі тэлефонная, радыёэф рная, кампутарная сувязь.

У горадзе размешчаны сямнаццаць бальніц, чатырнацаць паліклінік для дарослых, сем дзіцячых, восем стаматалагічных, дзевяць спецыялізаваных устаноў і адзіная ў рэспубліцы афтальмалагчіная паліклініка. У Гомелі адкрыты спецыялізаваныя медыцынскія цэнтры мікрахірургіі вачэй, УГД-дыягностыка.

Гомель — адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў Беларусі. У горадзе знаходзіцца Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, Гомельскі дзяржаўны універсітэт ім. Ф. Скарыны, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога, дзяржаўны медыцынскі інстытут, кааператыўны інстытут, дарожна-будаўнічы, машынабудаўнічы, сельскагаспадарчы тэхнікумы, медыцынскае вучылішча, тэхнікум чыгуначнага транспарту, музычна-педагагічны каледж ім. Н. Ф. Выгоцкага і каледж мастацтваў ім М. Ф. Сакалоўскага, дзевятнаццаць прафтэхвучылішчаў, шэсцьдзесят чатыры сярэднія агульнаадукацыйныя школы, тры пачатковыя школы, дзве гімназіі, два ліцэі, тры школы-інтэрната, чатыры зменныя агульнаадукацыйныя школы, дзевяць школ мастацтваў, трыццаць шэсць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, сто сорак тры дашкольныя ўстановы.

Гомель — адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Штогод тут праходзяць дваццаць розных фестываляў. Сярод іх — Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». Міжнародны тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», Міжнародны маладзежны фестываль «Арт-сесія», Міжнародны фестываль гітарнай музыкі «Рэнесанс гітары», Міжнародны дзіцячы харэаграфічны фестываль «Танцуюшчы фламінга». У шасці выставачных залах горада штогод арганізуецца дзясяткі выстаў. У Гомелі праходзіць больш за паўтары тысячы канцэртаў у год. У горадзе есць абласная філармонія, гарадскія сімфанічны і духавы аркестры, абласны драматычны тэатр, абласны тэатр лялек, гарадскі эксперыментальны маладзежны тэатр-студыя, чатыры кінатэатра.

Для заняткаў фізкультурай і спортам у горадзе працуюць сем стадыенаў, васямнаццаць басейнаў, зала гульнявых відаў спорту, конна-спартыўная школа. Лядовы палац.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


3 + = девять

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector