Сачыненне — апісанне на тэму «Мой горад»

Жодзіна- мой родны горад. Я тут нарадзіўся, тут нарадзіліся мае бацькі, таму я лічу сябе карэнным жодзінцам і вельмі люблю гэты горад.

Жодзіна — адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі.
Жодзіна — горад абласнога падпарадкавання Мінскай вобласці з насельніцтвам каля шасцідзесяці трох тысяч чалавек. Размешчаны ў паўночна — ўсходнім напрамку на адлегласці ў пяцьдзесят кіламетраў ад Мінска на чыгунцы Масква — Брэст. Плошча тэрыторыі горада складае 19 квадратных кіламетраў.

У Жодзіна дзве даты нараджэння: першая — гістарычная, 1643 год (тады горад называўся Багуслаў поле); другая — 7 сакавіка 1963 году, калі гарацкі паселак атрымаў статус абласнога падпарадкавання. Назва горада паходзіць ад рэчкі Жодзінка. Сам горад з’яўляецца адным з самых маладых у Беларусі, сення гэта перш за ўсе буйны прамысловы цэнтр. Тут мала архітэктурных славутасцяў. Фактычна горад у сучасных межах і са статусам абласнога падпарадкавання абавязаны будаўніцтве тут найбуйнейшага ў рэспубліцы машынабудаўнічага завода «БелАЗ», які стаў вядомым ва ўсім свеце дзякуючы выпуску автосамосвалов звышвысокай грузападымальнасці.

На тэрыторыі горада размешчана 10 прамысловых прадпрыемстваў. Вядучае прадпрыемства горада — ПА «Беларускі аўтамабільны завод» па выпуску велікагрузных самазвалаў, прызначаных для працы ў кар’ерах адкрытай здабычы карысных выкапняў, а таксама для працы на будаўніцтве буйных гідратэхнічных і прамысловых збудаванняў. Найбуйнейшае прадпрыемства легкай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытворчасці трыкатажных вырабаў — ААТ «Світанак».

Горад размешчаны ў 50 км на ўсход ад Мінска. Прыкладна роўная адлегласць (650 км) ад Жодзіна да Варшавы, і да Масквы і Кіева. Горад займае выгоднае становішча, знаходзячыся на галоўнай полімагістралі краіны — Масква — Мінск — Брэст. Акрамя чыгуначнай станцыі «Жодзіна» дзейнічае прыпыначны пункт электрацягнікоў «Жодзіна- размешчаная бліжэй да цэнтру. Нацыянальны аэрапорт «Мінск» знаходзіцца ў 40 км ад горада. Пасажырскае транспартнае паведамленне па 24 прыгарадных і 8 гарадскіх маршрутах забяспечвае «Аўтапарк №18».

У горадзе знаходзіцца 20 помнікаў гісторыі і культуры, сярод якіх бюст Героя Савецкага Саюза П. В. Купрыянава, помнікі  У. І. Леніну, брацкія магілы партызан і воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя дошкі ў памяць пра навукоўцаў, дырэктараў БелАЗа і жодзінскіх падпольшчыкаў. Сярод гарадскіх славутасцяў найбольш знакаміты помнік «Маці-патрыётцы», прысвечаны А.Ф.Купрыянавай і пецярым яе сынам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У Жодзіна штогод праводзяцца канцэрты, агляды-конкурсы, фестывалі, гулянні з удзелам калектываў самадзейнай творчасці, 13 з якіх носяць ганаровае званне «народны» і «ўзорны». Жодзіна — горад малады, у ім мала архітэктурных славутасцяў, затое тут квітнее спартыўны і агратурызм.

Для турыстаў адкрыты дзверы Жодзінскага краязнаўчага музея, Музея імя Купрыянава П.І. Вось такі мой горад, заўсёды прыгожы і цікавы.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


+ шесть = 15

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector