Сачыненне на тэму «Мой любімы куток прыроды»

На нашай планеце вельмі шмат прыгожых і незвычайных месцаў. Кожнаму чалавеку падабаецца якой-небудзь куток прыроды, да якога яму хочацца вяртацца зноў і зноў. У кагосці гэта кавалачак пляжу на моры, у іншага гэта таемная пячора ў гарах, у трэцяга маленькая палянка сярод лесу, а ў мяне самы мой любімы кавалачак зямлі — гэта мой дачны ўчастак.

Калі мае бацькі атрымалі кавалачак зямлі, мы з маім братам былі яшчэ зусім маленькія, але ўжо тады з задавальненнем наведвалі разам з бацькамі свой зямельны надзел. Спачатку гэта быў закінуты кавалачак зямлі, на ім расла жорсткая балотная трава, ды тырчалі пні. Але і тады я, і мой брат Толя знаходзілі там шмат цікавага. З кветкі на кветку пераляталі стракатыя матылькі, з травінкі на травінку скакалі зяленыя конікі, на старыя пні вылазілі пагрэцца верткія бліскучыя яшчаркі. А колькі вакол розных птушак!

Паступова бацькі пачалі будаўніцтва дома і апрацоўку зямлі, але мая любоў да нашай зямлі не праходзіла, а наадварот расла разам са мной. Цяпер я і Толя імкнемся ва ўсім дапамагаць маме і таце. Я разам з мамай вясной на нашым участку высаджваю шмат кветак, і летам наш любімы куток ператвараецца ў квітнеючы сад. Вось ля самага дома, пад акном размясцілася ‘каралева саду’ — ружа, уздоўж плота схілілі свае вялізныя галовы пышныя вяргіні, у глыбіні саду выпусцілі свае стрэлы велічныя гладыёлусы. Каля брамкі сустракаюць мяне сваім пяшчотным водарам кусты лілей.

Мы з мамай, пастаянна імкнемся зрабіць наш любімы куток зямлі яшчэ выдатней. І калі б у кожнага чалавека на нашай Зямлі быў свой любімы куток, які бён хацеў зрабіць яшчэ выдатней, то не засталося б у нас голай, рэдкай зямлі, і не было б вакол гор смецця, а ўся наша планета ператварылася б у квітнеючы сад.



Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


пять − = 0

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock detector