Сачыненне на тэму «Мой сябар — ровар»

У мяне есць незвычайны сябар, які ператварае мяне з пешахода ў кіроўцу. Ён блізкі не толькі мне, але і дарослым. Гэта ровар. Вынайшлі яго даўно. Першыя ровары моцна адрозніваліся ад сучасных. Яны былі драўлянымі і больш нагадвалі самакат. Педаляў у іх не было. Яздок проста адштурхвацца ад зямлі нагамі, а потым падціскаў іх і ехаў па інэрцыі. Таму іх называлі «бегавымі машынамі». Шын і ланцужной перадачы таксама не было. Сення есць ровары на любы густ — дзіцячыя, жаночыя, складаныя, дарожныя, спартыўныя. Але правілы бяспекі аднолькавыя для ўсіх веласіпедыстаў. Гэтыя правілы трэба ведаць усім і выконваць іх. Бо ровар не проста цацка, а транспартны сродак. Некаторыя хлопцы ганяюць на роварах па тратуары, перашкаджаючы мінакам. Так як я яшчэ маленькі, то мой сябар называецца «Арляня». Па тратуары я еду пад наглядам мамы. А калі мне споўніцца 14гадоў, бацькі купяць вялікі ровар.Перад паездкай я абавязкова правяраю, як працуюць руль і тормаз, ці добра замацавана сядзенне, напампаваны ці шыны. Ніколі не забываю аб гукавым сігнале — званок павінен быць звонкім і выразным. Многія мае сябры катаюць на багажніку іншых хлопчыкаў і дзяўчынак. Але гэта вельмі небяспечна. Вось такі выпадак адбыўся з маім сябрам Пецем. Ён хацеў паказаць свае ўменне кіроўцы, узяўшы з сабой Мішу Сакалова. Але ён не ведаў, што перагружаным роварам цяжка кіраваць. На іх шляху сустрэлася выбоіна, ровар зваліўся і яны апынуліся на зямлі. Замест радасці-слёзы. Я часам устаю рана, калі няма вялікага руху, бяру свой ровар і ў шлях. Я заўсёды выконваю адно важнае правіла. Калі перасякаю дарогу, заўсёды схаджу з ровара і, трымаючы яго за руль, пераходжу па пешаходным пераходзе, таму што спроба пераскочыць праз дарогу на ровары можа вельмі дрэнна скончыцца. Пасля прагулкі я прыводжу свайго сябра ў парадак. Я і мой ровар, неразлучныя сябры.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


8 + четыре =

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector