Сачыненне на тэму «Помнік беларускай культуры»

Там, дзе чалавек — там і мастацтва. Чалавек не можа абысціся без прыгожага. І яно ўсюды акружае яго: у прыродзе, у тым, што стварае сам чалавек па законах мастацтва. Вазьміце наш горад  Мінск у яго цяперашнім выглядзе. Яго новыя вуліцы і праспекты, яго плошчы і паркі — гэта як бы сінтэз мастацкай творчасці.

Паглядзім на помнік Янку Купалу.

Парк, які носіць імя вялікага беларускага паэта, да Вялікай Айчыннай вайны не існаваў. На гэтым месцы каля выгібу Свіслачы стаялі адна — і двухпавярховыя дамы, тэрыторыя часта падтаплялась вясновай паводкай. Падчас вайны гэты квартал быў разгромлены. Таму горадабудаўнікі вырашылі стварыць тут парк імя Янкі Купалы як адну з цэнтральных частак водна-зяленага дыяметра, перасякае горад уздоўж ракі. Гэта было ажыццеўлена па праекце І. Рудэнка. Асноўныя работы праведзены ў 1950 годзе, пасаджана больш чатырох тысяч дрэў і мноства кустоў. Сярод дрэў можна ўбачыць і дубы: упершыню паспрабавалі пасадзіць іх ва ўзросце больш за 25 гадоў. Атрымалася — волаты прыжыліся і добра раслі.

Шырокая цэнтральная алея парку завяршаецца прыгожым спускам да Свіслачы. Цяпер шырыня яе тут дасягае 120 метраў, раней не было і дваццаці. Берагі закутыя ў бетон, выгіб маляўніча прамаляваныя. Ад праспекта Скарыны ідзе дыяганальная алея, тут галоўны ўваход у парк. На скрыжаванні алей збудавалі фантан. Неўзабаве, у 1959 годзе, пабудавалі музей Янкі Купалы. Двухпавярховы асабняк пастаўлены на месцы дома, дзе ў 1927-1941 гадах жыў вялікі паэт.

На дыяганальнай алеі было вызначана месца для помніка, але яно пуставала больш за 20 гадоў. Памяць народнага паэта ў Мінску паважалі: ужо ў 1949 годзе ў Цэнтральным скверы ўстаноўлены бюст на пастаменце працы 3. Азгура. У 1972 годзе яго перанеслі ў Вязынку, на радзіму Купалы. А ў парку каля Свіслачы ўзвялі новы помнік. Прымеркавана гэта было да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Работу выканалі скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі,, архітэктары Ю. Град і Л. Левін.

У тыя часы для савецкай скульптуры была характэрная гігантаманія, таму скульптурная выява Янкі Купалы была створана ў даволі-такі буйным маштабе. Атрымалася ўдала — дрэвы, якія ўзвышаюцца над фігурай, прыглушваюць сапраўдны маштаб. На вялікім гранітным пастаменце стаіць манументная постаць Купалы з сукаватай палкай у руцэ. Каля падножжа — крынічка і кветка папараці. Адухоўленая постаць паэта-змагара. Фантан таксама змяніў свае аблічча, з’явілася скульптурная кампазіцыя «Купалле». Дзве дзявочыя постаці — сімвал чысціні, маладосці і кахання. За гэтую працу скульптары адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Помнік прароку беларускага адраджэньня стаў асабліва прыцягальным зараз, у гады станаўлення незалежнай Беларусі. Самая лепшая даніна памяці паэта — беларускае слова, якое гучала і 6удзе заўсёды гучаць тут на паэтычных сустрэчах. Парк Янкі Купалы — сапраўдная жамчужына сярод зяленых астравоў цэнтра Мінска.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


+ четыре = 11

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector