Сачыненне на тэму «Творчасць Галіны Каржанеўскай»

Беларуская пісьменніца, паэтэса, драматург і публіцыст Галіна Каржанеўская 27 мая 2013 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна прэзентавала аўтабіяграфічную кнігу «Што варта радасці і слёз». Новая кніга літаратара выйшла ў сакавіку 2013 года ў выдавецтве «Кнігазбор» пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. «Што варта радасці і слёз» складаецца з двух раздзелаў — «Случчына» і «Лагойшчына», неадрыўна звязаных з этапамі жыцця Каржанеўскай, якая разам з бацькамі неаднаразова мяняла месца жыхарства ў межах Міншчыны.
Кожны раздзел пачынаецца з аўтабіяграфічных нарысаў, дзе літаратар расказвае пра сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў, родных месцах. Першая частка кнігі ўключае цыкл вершаў «Вянок падзякі», а таксама журботныя вершы, другая — цыкл «Вянок сталення». У сваей лірыцы і публіцыстыцы аўтар тычыцца тэмы бацькоў, радзімы, роднай мовы, выхавання дзяцей, кахання.
Гістарычныя факты ў сваіх нарысах Каржанеўская пацвярджае фотаздымкамі з сямейных архіваў, а таксама матэрыялам, з якімі з ёй падзяліліся яе землякі, літаратар трапна і дакладна перадае цытаты мясцовых жыхароў. Навуковы сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Шматкова на прэзентацыі адзначыла, што літаратар вядома ў першую чаргу як паэтка, «лірыка якой прызначаецца не толькі для дарослых, але і для дзяцей». Акрамя гэтага, адзначыла музейны спецыяліст, Каржанеўская з’яўляецца аўтарам шматлікіх п’ес, гумарэсак
Новая кніга літаратара — гэта наватарскі праект, які сумяшчае біяграфію ў нарысах і вершах». «Значная разнажанравасць пісьменніцы сведчыць аб аўтарскай нястомнасці, якая знаходзіць сваю рэалізацыю ў розных напрамках літаратурнай творчасці, — адзначыла навуковы сакратар музея. — Усе яны арганічна дапаўняюць мастацкі свет, створаны пісьменьніцай, у якім шмат душэўнасці, мары пра дабро і шчасце, пяшчоты да ўсяго жывога»
Галіна Каржанеўская пазнаёміла гасцей прэзентацыі з багатым фотоархавам, здымкі з якога змешчаныя ў яе новай кнізе. Кадры сямейнага альбома паказваюць бацькоў літаратара, іх асяроддзе, суседзяў, людзей, якія значна паўплывалі на жыццё сям’і і тым ці іншым чынам фармавалі светапогляд Каржанеўскай.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


четыре + 3 =

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector