Сачыненне на тэму «Як склалася дальнейшае жыццё герояў З. Бядулі «На каляды к сыну»

Старая жанчына Тэкля, ўдава нябожчыка Цыпрука жыла цяпер адна у старэнькай, маленькай хатачцы. Каб пагутарыць і даведацца пра навіны, Тэкля хадзіла па суседзям.Жыла дзень за дём і думала нейкія думкі. На вачах яе быў ўспамінак пражытага жыцця, смутак пакрываў яе сэрца. Жыве адной надзеяй, што яе сыночак Лаўручок, будзе багатым і дапаможа ёй.

Усё свае жыццё  Тэкля была ўсімі загнана і ў моманты радасці яе вочы былі напоўнены сумам.

Калі Лаўруку было дзесяць год ён стаў да падобы пану Шчубальскаму, ў якога не было сваіх дзяцей. Забраў Шчубальскі Лауручка да сябе, адзеў яго па — панску, навучый яго навукі і адправіў яго вучыцца у горад.

Але мяняецца характар Лаўрука, з кожным днём ён аддаляецца ад сваіх бацькоў,пачынае іх цурацца. А бацькі чакаюць сустрэчы з сынам, лічаць хвіліны.

Цапрук адразу заўважый, што змяніў свае паводзіны да бацькоў іх сыночак. Ня верыла Цыпруку Тэкля, думала будзе добрым іх сын.

Лаўрук прызжаў да пана пакуль той не пакінуў гэта месца, пасля гэтага Тэкля зусім перастала бачыць сына.

Лаўрук скончыў гімназію і паўшоў вучыцца далей ва ўніверсітэт. Не было вестачкі ад сына.

Тэкля жыла марай, што вывучыццы сыночак і будзе ім вялікай падмогай у старасці.

У скорасці памёр Цыпрук, засталася Тэкля адна. Зусім састарылася, але балела душа яе пра сына. Перад суседкамі заўсёды хваліла Лаўрука і марыла аб тым, што ён хутка дя яе прыедзе.

Але годы шлі, звестак ад сына так і ні было, Тэкля стала зусім слабенькай. І вырашыла яна адпраівіцца на Каляды ў госці да сына, які жыў у горадзе. Доўга шла Тэкля, ногі балелі, а яна усё шла і дзе толькі знаходзіла яна сілы каб дабрацца да сына.
Але сустрэча з сынам аказалася зусім непрыемнай ён прыняў сваю маці за нейкаю жабрачку і казаў лакею каб той выставіў яе за дзверы.

Тэкля не чула ног пад сабой, ня ведала куды ёй ісці. І горкая боль трапіла ў яе сэрца.

Лаўрук стаўшы багатым забыў пра тых хто пусціў яго на свет любіў і чакаў яго усё жыццё. Багацце зрабіла яго чорствым да людзей у тым ліку і сваіх бацькоў.

Тэкля ішла дамоў не чуўшы зямлю пад нагамі. Слёзы каціліся з глаз. Сэрца зжымалася, душа яе умірала. Суседкі убачыўшы Тэклю пачалі распытваць, як адбылася сустрэча з сынам, але тая прайшла міма. Тэкля галодная лягла спаць, слёзы не пакідалі яе.

На наступны дзень, суседка прыйшла ў госці да Тэклі, пастукала ў дзверы, але іх ніхто не адчыніў. Увайшоўшы ў хату яна убачыла,што Тэкля ляжыць на краваці мёртвая.

Слухі аб смерці маці дайшлі і да Лаўрука, прыехаў ён на пахароны. І толькі гледзячы на мёртвую маці ён зразумеў, якую вялізную памылку зрабіў у сваім жыцці.Але вярнуць нічога не магчыма.

Лаўрук у хуткім часе жаніўся, у яго з’явіліся дзеці,але вобраз старэнькай маці ў сне, вельмі часта не даваў яму пакою.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


два + = 10

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector