Сачыненне на тэму «Як я даглядаю кветкі»

Я вельмі люблю кветкі. Вырошчваю іх на падаконніку, на балконе, у кветніку. Складанне букетаў і кампазіцый — мой любімы занятак. Кветкі для букета пажадана зрэзаць раніцай. Настурцыю, аксаміткі, духмяны гарошак або незабудкі стаўлю ў нізенькую керамічную вазу, якая мае ўкладышы з дзірачкамі. Гладыёлусы, ліліі, вяргіні — у цяжкую высокую шкляную вазу, каб букет, выпадкова, не перакуліўся. На мінулым тыдні на мой дзень нараджэння падарылі аднакласнікі мне выдатныя ружы. Пакуль я прынесла іх дадому, яны трохі завялі. Каб асвяжыць кветкі, я іх цалкам пагрузіла ў халодную ваду.
Для руж я ўзяла высокую крышталевую вазу з чыстай вадой (хлараваная вада з крана шкодзіць раслінам). Пад вадой сарвала з руж ніжнія лісточкі, абрэзала сцеблы і хутка паставіла ў вазу з вадой. Каб кветкі былі даўжэй свежымі, у ваду дадала чайную лыжачкі-цукру. Да руж дадала далікатную галінку аспарагуса — і букет стаў яшчэ святочнай, прывабней. Мае ружы і да гэтага часу адчуваюць сябе добра!

 



Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


2 − один =

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock detector