Сачыненне Дзякуй табе дарагая матуля

Прыгожае слова матуля. Ах колькі ў ім цеплыні і кахання. Маці – твой вобраз не забыць за стагоддзі, а голас твой пяшчотны будзе заўсёды самым дарагім і мілым. Як добра што ёсць маці, есць да каго прыйсці, прытуліцца, абняць, паплакаць…. Самым цудоўным словам у любой краіне, на любой мове з’яўляецца слова — мама. Пра маму можна казаць бясконца. Пра яе прыгожыя вочы, залатыя рукі і добры характар. Для кожнага дзіцяці маці з’яўляецца сэнсам яго жыцця. І якой бы маці не была для свайго дзіцяці яна на заўжды застанецца самай прыгожай і каханай. Маці – падарыла нам жыццё, перажыла з намі ўсе трывогі і радасці. У самы цяжкі час яна заўжды разам з намі. У любую хвіліну яна сэрцам і душою з намі. Як прыемна прыехаць да яе ў госці, пачуць у тэлефоннай трубке яе ветлівы голас, і пачуць усю цеплыню і пяшчоту, якая ідзе ад яе сэрца. І заўсёды, у любым узросце я буду кахаць сваю матулю і буду заўжды ёй дапамагаць. — Дзякуй, маці, за чуласць, дзякуй за дабрыню, дзякуй за каханне…. Ніхто акрамя цябе мяне так не зразумее як ты. Ад самай калыскі ты аддавала ўсю сваю пяшчоту мне і нічога не прасіла наўзамен. А колькі начэй ты не дасыпала, не заплючвала вачэй. Паклон табе, матуля, нізкі паклон. Жыві даражэнькая доўга, як і далей дары цеплюню і пяшчоту. Не крыўдзіце дзеці сваіх матуль, беражыце і прыязжайце часцей да матулі у госці. Парой мы забываем пра сваіх матуль, не разумея што яны сумуюць вечарамі пра нас , губляюць слезы у падушку.

За ўсе то, што я маю ў жыцці, дзякуй табе дарагая матуля.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


9 + = двенадать

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector