Сачыненне на тэму «Мая аўтабіяграфія»

Мяне завуць Кацярына Сяргееўна Іванова. Нарадзілася я дваццаць восьмага студзеня 1984 года ў невялікім прамысловым мястэчку Бярэзіна. У маёй сям’і я старэйшае дзіця. Неўзабаве пасля майго нараджэння ў мяне з’явілася малодшая сястра, а потым яшчэ праз некалькі год нарадзіўся мой брацік. У садку я была паслухмяным дзіцем, не дурэла і паводзіла сябе ціха. Яшчэ ў садку мне захацелася выпрабаваць свае сілы ў мастацтве. Так я паступіла ў дзіцячую музычную школу па класе фартэпіяна. Але доўга там не правучылася і дзе-та праз паўтара года кінула гэтую задуму, бо асаблівага таленту да спеваў у мяне няма і пакутаваць дарма няма чаго.

У школу пайшла ў сем гадоў. Вучыцца ў малодшай школе мне не падабалася і дрэнна атрымлівалася. Адзнакі былі не вельмі добрымі. У пятым класе ў мяне зноў з’явілася цяга да мастацтва і я паступіла ў дзіцячую мастацкую школу. Скончыла яе з адзнакай. У сярэдняй школе у мяне было мноства інтарэсаў: займалася вышываннем, маляваннем, масажам, лячэбнымі травамі, мяккай цацкай і яшчэ шмат розных гурткоў не увільнулі ад маей увагі. У вучобе у мяне таксама з’явіліся добрыя адзнакі. У сярэдняй школе мне спадабалася вучыцца і аказалася гэта не так ужо і цяжка. Любімымі прадметамі былі матэматыка, праца і руская літаратура. Мой дзённік стаў свяціцца ад пяцёрак!

Пасля заканчэння школы я паступіла ў Віцебскі педагагічна-індустрыяльны каледж на спецыяльнасць  філолаг беларускай мовы і літаратуры. У свабодны час займалася валейболам. У зімовы час любіла пакатацца на лыжак і каньках.Пачынаючы з першага курса жыццё вельмі змянілася — цяпер я жыла ў інтэрнаце. Стала амаль самастойным чалавекам. Пашырыўся кругагляд. З’явіліся новыя сябры. Жыццё перавярнулася з ног на галаву. На вучобу гэта не паўплывала. Коледж скончыла на выдатна, паступіла ў педагагічну універсітэт імя П.М.Машэрава.

У будучыні хачу каб усе мае веды атрыманыя ў універсітэце ўвасобілісь у жыццё.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


2 + четыре =

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector