Сачыненне на тэму «Вясновая кропель»

Я спрадвечны гараджанін, але жыву не ў вялікім шматпавярховым доме, Уся наша вуліца спрэс складаецца з такіх дамоў. Яны патанаюць у зеляніне фруктовых дрэў. Вясной, калі цвітуць сады, здаецца, што на дрэвы апусціліся духмяныя беласнежныя аблокі. Мабыць, таму наша вуліца носіць назву Садовая. Цвіценне дрэў — гэта буянства вясны. Аб сваім прыходзе яна звонка заяўляе кропелью. Жыхарам шматпавярховых дамоў музыка капяжу не чуваць. Затое ў маім доме няма такога пакоя, куды б з сонечнымі промнямі не пранікалі гукі капяжу. Кроплі з раставаў на даху снегу і ледзяшоў, падаючы ўніз, выбіваюць дроб па драўляных прыступках ганка, па лаўцы пад вокнамі дома, па металічнаму налічніку ў аконным праёме. Яны скачуць па роўнядзі вады, якой напоўнена жалезная бочка пад вадасцёкавай трубой. Вось гэтая кропель і дапамагла мне аднойчы здзівіць сяброў.

Як-та ўвечар мы з аднакласнікамі Сашам і Мішам сядзелі за кампутарам — гулялі. Сама сабой зайшла размова пра нашы захапленні. Саша сказаў, што зрабіў змея, якога хутка будзе запускаць. Міша вырабіў мадэль карабля, абяцаў нам яе паказаць. А я сказаў: «Хочаце, я за лічаныя хвіліны израблю цымбалы? Гэта такі музычны інструмент, па струнах якога трэба біць адмысловымі малаточкамі, каб атрымаць гук».

Мне, зразумела, не паверылі. На наступны дзень хлопцы сабраліся ў мяне дома, каб убачыць, як я стрымаю слова. Мне пашанцавала: пасля абеду вызірнула сонейка і абудзілася кропель. Я вынес і паклаў на лаўку пад акном дома цынкаваю начовачку, перавярнуў яго ўверх дном. Побач з лаўкай так жа ўверх дном паставіў некалькі вёдраў. Кроплі нераўнамерна зрываліся з даху і білі, як малаточкі цымбалаў, па паверхні карытца і вёдраў. Гукі мерна чаргаваліся. То звонкія, глухія, то занадта гучныя, то ціхія, гукі загучалі ў двары. Здаралася, кропель замірала, а потым, як бы спахапіўшыся, выводзіла мелодыю з падвоенай хуткасцю.

Хлопцы былі ўражаны.

«Сапраўдная мелодыя», — сказаў Саша.

«Вось толькі пра што яна?» — спытаў Міша.

«А кожны няхай пачуе ў ёй свае», — ціхенька сказаў я.

Галоўнае тое, што гэтая мелодыя абяцала хуткае цяпло, набуханне пупышак на дрэвах, прылёт птушак, ну і, вядома, красаванне фруктовых дрэў. Бо жывём-то мы на вуліцы Садовай.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий


восемь + = 16

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!:

Adblock
detector