Сачыненне з фразеалагізмамі

...

Запрасіў нас як – то сын лесніка да сябе. За грыбамі, кажа, сходзім, папаляваць, рыбу вудзіць будзем . Вухі зварым – пальчыкі абліжаш.

Мы, вядома, ўзрадаваліся, вушы развесілі, слухаем. Мой братачка так галаву страціў ад шчасця. Як жа! У лесе заначуем, палатку разаб’ем, вогнішча раскладзем, з стрэльбы паліць будзем. Потым ён мне спакою не даваў : Пойдзем, ды паедзем! Кажуць ён такі майстар рыбу лавіць, сабаку на гэтай справе зьеў. Не ведаю, якіх сабак ён еў, а вось мы папаліся на вуду. Падмануў ён нас.

Дамовіліся прыйсці ў суботу да вечара. Пяць кіламетраў адным духам ішлі. А нашага прыяцеля дома не аказалася. З’ехаў, кажуць, да цёткі . Ён жа нас запрашаў рыбу вудзіць, паляваць, разгубіліся мы. Вось Пустамеля, – абурыўся дзед, – увесь час каму – небудзь дурыць галаву.

У браткі слёзы ў тры ручая. Я, вядома, таксама не ў сваёй талерцы. Нічога, дзеткі, – супакоіў нас дзед , са мной пойдзеце.

І пайшлі. І рыбу лавілі, і вогнішча развялі , і вуха была – ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. Толькі стрэльбы нам дзядуля не даў, малыя яшчэ.

...

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


3 + = ten

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>